кітайскі мараплавец, падарожнік і дыпламат. Мусульманін мангольскага паходжання. Здзейсніў 7 марскіх ваен.-гандлёвых экспедыцый (1405—07, 1407—09, 1409—11, 1413—15, 1417—19, 1421—22 і 1431—33) у краіны Індакітая, Індастана, Малайскага архіпелага, Аравійскага п-ва і Усх. Афрыкі. У складзе экспедыцый было ад 40 да 100 вял. караблёў і 27—30 тыс. удзельнікаў. Флатыліі адпраўляліся ўвосень і знаходзіліся ў плаванні прыкладна 2 гады. У час экспедыцый спец. атрады праводзілі здымкі наведаных тэрыторый, што з’явілася адным з гал. дасягненняў кіт.геагр. навукі. Падарожжы Чжэн Хэ апісаны ў кнігах яго спадарожнікаў Ма Хуаня (1416), Фэй Сіня (1436) і Гун Чжэня (1436).